23 чэрвеня 2026 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся паўфінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка 2026».
Сабраліся лепшыя юныя чытальнікі з усіх рэгіёнаў краіны, каб прадэманстраваць сваё майстэрства, любоў да роднага слова і глыбіню разумення класікі.
Арганізатарамі паўфіналу выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублiкi Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублiкi Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Сёлетні конкурс праходзіў пад дэвізам: «Стваральная сіла беларускага слова: з рук маці — у сэрца Радзімы».
Тэма аб'яднала творы, прысвечаныя роднай зямлі, подзвігам абаронцаў Айчыны, міру і духоўнай спадчыне, а таксама Году беларускай жанчыны.
Падчас паўфіналу сваё выканальніцкае майстэрства паказалі ўдзельнікі чатырох узроставых катэгорый — ад першакласнікаў да дзесяцікласнікаў. Кожны з іх ужо прайшоў няпросты шлях раённых і абласных адбораў, дзе спаборнічалі амаль 18 тысяч таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак.
У сталіцы ж аматары паэзіі і прозы здзівілі журы шчырасцю, эмацыянальнасцю і глыбокім асэнсаваннем твораў беларускіх класікаў.
Па выніках напружанай творчай барацьбы журы вызначыла 17 фіналістаў, якія прадставяць свае рэгіёны ў суперфінале.
Галоўнае спаборніцтва адбудзецца ў рамках Дня беларускага пісьменства ў г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці, дзе і будзе абраны найлепшы юны чытальнік краіны.
Склад журы паўфіналу Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка 2026»
Фіналісты Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка 2026»
Віншуем усіх удзельнікаў з годным выступам!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |





















