Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Вынікі “Нашчадкі традыцый”

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2026 год Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі быў праведзены заключны этап V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей – конкурс).

Конкурс быў накіраваны на патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

У рэгіянальных этапах конкурсу прынялі ўдзел больш за 1600 навучэнцаў з 470 устаноў адукацыі. Распрацавана больш за 490 даследчых праектаў. Метадычную падтрымку ажыццяўлялі больш за 500 педагагічных работнікаў.

На заключны рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 39 праектаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Па выніках папярэдняга (экспертнага) тура рэспубліканскага этапу конкурсу былі вызначаны лепшыя праектна-даследчыя работы (18 праектаў).

16-17 красавіка 2026 года адбыліся заключныя мерапрыемствы V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”. Удзельнікі з розных рэгіёнаў Беларусі прэзентавалі вынікі даследчай творчасці, прадставілі выдатныя праекты ў розных кірунках беларускага народнага мастацтва.

На працягу двух дзён адбыліся творчыя прэзентацыі фіналістаў конкурсу па намінацыях:

• «Культурныя традыцыі і абрады роднага краю»;

• «Музычная спадчына маёй Радзімы»;

• «Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны».

Па выніках правядзення заключнага этапу конкурсу вызначаны пераможцы і прызёры ў кожнай з трох намінацый і ўзроставых катэгорыях. Фіналісты конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: I ступені – 6, II ступені – 7, III ступені – 5.

 

ВЫНІКІ V РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ-КОНКУРСУ ДАСЛЕДЧЫХ ПРАЕКТАЎ НАВУЧЭНЦАЎ “НАШЧАДКІ ТРАДЫЦЫЙ”

Яндекс.Метрика