Ошибка :

Показать отладочную информацию

Незабыўныя эмоцыі, яркія ўражанні і вялізны вопыт
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Незабыўныя эмоцыі, яркія ўражанні і вялізны вопыт

6 верасня 2025 года ў Лідзе адбыўся гала-канцэрт і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”! І ўпершыню – на галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства і ў прамым эфіры на “Беларусь 3”!

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праводзіўся ў мэтах павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання; развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства; выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры; прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання; пашырэння чытацкага кругагляду; пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

Конкурс прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

        Вялікая Перамога – гэта не проста дата ў календары, гэта сімвал усяго таго, што мы набылі, дзякуючы самаадданасці і гераiзму абаронцаў Айчыны. І пакуль жывуць успаміны, пакуль перадаюцца аповеды сведкаў таго часу, мы памятаем, што мiр i спакой – самае каштоўнае ў свеце. Згуртаваныя агульнай мэтай, пакаленне за пакаленнем працягваюць несці ў сэрцах цеплыню сяброўства і любоў да роднай зямлі, веру ў светлую будучыню і павагу да продкаў, гэта дапамагае нам памятаць, што вайна – гэта не толькі пакуты, але і перамога чалавечага духу.

Лепшыя творы нацыянальнай літаратуры – найважнейшы сродак духоўнага развіцця, скарбніца гісторыі народа, вялiкая энцыклапедыя жыцця, у якой ёсць старонкi, прысвечаныя як гераічнаму мінуламу, так і нашаму часу – мужнасці і патрыятызму вызваліцеляў, стваральнай працы, шчаслівай будучыні, сяброўству, вучобе і добрым справам дзяцей і моладзі, якія ганарацца сваімі гераiчнымi прадзедамі.

Кожны юны талент паказаў сваё найлепшае чытанне, стварыўшы сапраўдную магію на сцэне. Для ўсіх ўдзельнікаў, настаўнікаў, і гледачоў – гэта велізарны крок у развіцці, надзейныя сяброўскія сувязі і запамінальныя моманты, якія застануцца ў сэрцах назаўжды!

У гала-канцэрце прынялі ўдзел лепшыя індывідуальныя выканаўцы і творчыя каллектывы ўстаноў адукацыі нашай краіны, сярод якіх – узорны ансамбль танца “Натхненне” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а таксама выпускнікі праекта “Жывая класіка” мінулых гадоў.

Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу!

Жадаем усім нястомнага натхнення, поспехаў у творчасці і новых цікавых адкрыццяў на кніжных старонках!